Виртуальная экскурсия

75-гадоў Вялікай Перамогі

Музей рамёства Беларусі

Дата засваення музея2003 год

Агульная плошча музейнага памяшкання65 м.кв.

Колькасць экспанатаў469

Асабліваць музея – адкрытая прастора, дзе кожны наведвальнік можа не толькі адтрымаць гістарычную інфармацыю аб экспанатах, але і дакрануцца да іх і, нават, выкарыстаць іх у працы.

Наша дзейнасць накіравана на развіццё эмацыянальна-пазнавальнай сферы наведвальнікаў і далучэння да нацыянальнай культуры праз музейныя экспазіцыі і фондавыя матэрыялы.

Адметныя метады работы музея:

  • сацыяльныя ролі
  • стварэнне гульнёвых сітуацый
  • практычнае вывучэнне музейных прадметаў
  • тэатралізацыя
  • пашукова- даследчая дзейнасць
  • майстар-клас

 

Запрашаем наведаць экспазіцыі нашага музея

Ручнік – дарога чысціні

Ручнік адыгрываў значную ролю ў духоўным жыцці народа, быў неабходным     атрыбутам абраднасці…

Сялянская хата

Чатыры нагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек  (ложак)

Ткацтва і вышыўка

Есць сурвэткі вышываныя,Нам бабулямі ў спадчыну дараваныя!

Ганчарства

Не адно стагоддзе круціцца ганчарны круг – і творыць цуд: з бясформеннага камяка гліны, нараджаюцца гаршкі, міскі, збаны, глякі, сподачкі…

Традыцыйныя прылады працы

А вось ступы – таўчы крупы,

Пра дзяжу так скажу:

Яна ў нас як нявеста

Нагатавала цеста…

 

 

Лён – наша багацце

Не шмат раслін заслужылі такую пашану – упрыгожваць афіцыйную эмблему дзяржавы. Кветкі льну сімвалізуюць дабрабыт і мірную працу, лён – наша беларускае золата

Чароўны свет славянскай лялькі

Крупянічка, Вяснянка, Дзесяціручка,

Першая каша, Хатнік і яшчэ болей чым 50 лялек сустракаюць вас у музеі.Лялькі – абярэгі, абрадавыя і лялькі для гульні. Існуюць пэўныя правілы стварэння, час і матэрыял з якіх узнікае лялька.

Жадаеце даведацца? Калі ласка да нас, майстар – клас для кожнага з вас і вы створыце цуд сваімі рукамі і гэта прынясе ў вашы сэрцы супакой і любоў, веру і цеплыню, надзею.

Наш музей запрашае: наведванне музея – гэта маленькае падарожжа. Яго маршрут – з дня сённяшняга у дні мінулыя. Музей – гэта яшчэ і кніга, на кожнай старонцы якой можна адкрыць нешта новае.

 

Чароўны свет славянскай Лялькі

Упраўленне па адукацыі спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзямідавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Этнаграфічны музей “Рамёствы Беларусі” Чароўны свет славянскай лялькі Чарнель Святлана Віктараўна, загадчык школьнага этнаграфічнага музея “Рамествы Беларусі” Валчок Святлана Вікенцьеўна, бібліятэкар в. Юцкі 2019 Ведаць і шанаваць сваю спадчыну – значыць адчуваць сябе часцінкай роднай зямлі. І ў гэтым сэнсе далучэнне да гісторыі народа, знаёмства з яго традыцыямі і мастацтвам – шлях фарміравання самасвядомасці асобы яе гуманістычных ідэалаў і чалавечай годнасці. Беларуская народная цацка адлюстроўвае традыцыі беларусаў. Яна нясе на сабе адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і этнічных запатрабаванняў. Народная цацка мае не толькі экалагічную, але і духоўную чысціню. Асобнае месца сярод народных цацак займаюць лялькі. На працягу стагоддзяў гэта цацка не страчвае сваёй актуальнасці. Лялька дапамагае ўявіць адметныя рысы побыту беларусаў, аздабленне беларускай хаты, спазнаць жыццё і вобраз – сімвал чалавека. Славянскія лялькі вельмі разнастайныя, са сваім магічным сэнсам і сілай. Праз народную цацку выяўляюцца любоў і пяшчота, весялосць і радасць, думкі і веды народа, клопаты аб сваім доме і лёсе. Гісторыя ўзнікнення лялькі У матэрыяльнай культуры старажытных славян лялькі займалі выключнае месца. На тэрыторыі Беларусі лялькі абрадава – сімвалічнага назначэнне вядомы з дахрысціянскіх часоў. Як і ў іншых народаў, рабіліся лялькі з прыродных матэрыялаў (дрэва, саломы, тканіны, кожы, футра) і ўвасаблялі ў народных абрадах і святах персанажаў беларускай народнай міфалогіі: Зюзю, Лялю, Мару , Маслянку, Купалку і г.д. У старажытныя часы на Русі лялькамі – абярэгамі карысталіся, каб пазбавіцца ад якой – небудзь напасці: Ляльку бралі ў рукі і тройчы паўтаралі: “Адхіліся злом, павярніся дабром!”. Да нашых дзён дайшлі казкі ў якіх лялька – чарадзейная дапаможніца: захоўвае сваю гаспадыню, выратоўвае ад бяды, дае мудрыя парады. Такіх ляляк любілі, захоўвалі, перадавалі ў спадчыну. Сялянскія лялькі вельмі простыя ў выкананні. На Украіне іх рабілі так: бралі белы кавалак тканіны, пасярэдзіне клалі кудзель. Перавязвалі ніткай – адтрымлівалася галава. На яе надзявалі хустку, а да канцоў скрутка прывязвалі каляровы абрэзак. У наваколі Масквы лялек – закрутак скручвалі з дзвух хустак і перацягвалі стужкай. На Урале з тканіны скручвалі валік, перавязвалі яго прамавугольным адрэзкам – адтрымлівалася “тулава” з “рукамі”. Ніткамі перацягвалі верх валіка (галава) і канцы “рук”. На галаву надзявалі хустачку, калі – нікалі прыкладвалі “касу” з кудзелі. Пра лялькі захаваліся і легенды. Легенда аб тым, што у адной жанчыны захварэла дачка. Ніякія ўрачы не маглі яе выратаваць, і , седзячы ў ложка паміраючай дзяўчынкі, маці змайстравала ей ляльку – скрутак. Гэта цацка вылячыла дачку. Месца лялькі ў жыцці славянскіх народаў У жыцці славянскіх народаў лялька займае асабістае месца – факт вядомы і навукова даказаны. Вобраз лялькі з цягам часу станавіўся ўсе больш папулярны. Стваральнікі ляляк дзяліліся майстэрствам, адводзячы для гэтага спецыяльныя дні і час. Як прынята ў славян, “лялькавыя забавы” праходзілі з мноствам забаў і музыкай. Можна лічыць, што такія дні сталі правобразам свята беларускай лялькі. Прыкладна ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калі Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, з’явіліся першыя цэнтралізаваныя і масавыя святы, у якіх лялька займала цэнтральная месца. На “Лялечных забавах” майстрыцы паказвалі свой талант, уменне ствараць лялек з розных матэрыялаў. Часцей за ўсе гэта былі традыцыйныя – лён і салома. З пачатку XX стагоддзя, “лялечныя забавы” станавіліся масавым гуляннем. Мінавіта тады ўзнікла ідэя ўнесці гэта свята ў агульны дзяржаўны і царкоўны каляндар. Такім чынам, у беларускай лялькі з’явілася сваё свята. Да дня беларускай лялькі кожная майстрыха старалася зрабіць самую прыгожую ляльку – “Забавушка”. Пасля грамадзянскай вайны традыцыя правядзення такіх свят знікла. Страціўшы падрымку, і фактычна трапілі у спіс забароненных, “лялечныя забавы” паступова губляюць папулярнасць. Гэта свята было ў забыцці да 2008 года, пакуль група энтузіястаў і аматараў беларускай лялькі не вырашылі адрадзіць гэту традыцыю і аддаць належнае беларускай ляльке. С 2010 года прынята лічыць 16 лістапада – “Днём Беларускай лялькі”. Абрадавыя лялькі, лялькі – абярэгі і лялькі для гульні Лялькі ў сваю чаргу, падзяляюцца на абрадавыя, абярэгі і для гульні. Лялькі – абярэгі, згодна з традыцыямі, валодаюць чароўнымі якасцямі: ахоўваюць чалавека ад злых духаў, сурокаў, прымаюць на сябе хваробы і няшчасці. У большасці выпадкаў лялька – гэта вобраз жанчыны, багіні, і таму прамую сувязь з ей мела жанчына. Аднойчы з вельмі старажытных лялек – абярэгаў лічыцца лялька з жаночых валос. Жанчына стрыгла свае валасы, збірала іх у невялікі мяшок і рабіла ляльку. Лічылася, што калі чалавек пачынаў хварэць, то яго цела трэба было аблажыць такімі лялькамі і ён паправіцца. Такімі лялькамі не гулялі, яны захоўваліся ў куфары і перадаваліся ў дзень вяселля. Напрыклад, ляльку – лекара, рабіліся з берасты, затым прыкладвалі яе да балючага месца, а потым закопвалі ў зямлю – верылі, што яна можа забраць хваробу. Даволі распаўсюджанымі на Беларусі, і ў нашай мясцовасці былі лялькі “зернавушкі” ці “крупенічкі”. Гэта лялька захоўвала сілу ўраджая да наступнага года. Выраблялі ляльку пасля збору ўраджая. Мяшочкі напаўнялі адборнымі крупамі ( зернем, грэчкай, гарохам), нараджалі і ставілі ў чырвоны кут побач з іконай. У некаторых мясцовасцях ляльку ставілі на скрыню з мукой і казалі: “Дай, Бог каб хлеб быў на стале, дарыў любоў, якой нам не стае”. Верылі , што калі зрабіць гэту ляльку, то наступны год будзе сытным і багатым на ўраджай. Першыя жменкі адборнага зерня для сяўбы бралі менавіта з “зернавушкі”. Лялька – анёл ( анёл з грч. – веснік, пасланец, ганец) – пасланнец нябёсаў, прызначаны ахоўваць людзей ці асобнага чалавека, пасрэднік паміж Богам і чалавекам. Часцей за ўсе ў народных ўяўленнях анёл – нябачная істота, якая лунае над чалавекам. У кожнай жывой душы есць свой анёл – ахоўнік. Як народзіцца чалавек – новага анёла пасылае Бог, каб сцерагчы яго ад грахоў, ад ашуканства нячыстай сілы. Таму многія рабілі такую ляльку – абярэг і падвешвалі над гушкалкай, у якой спала немаўля. Па дапамогу да лялькі звярталіся ў самых розных выпадках: калі збіраліся замуж ці рыхтавалі калыску для немаўляці, бараніліся ад хвароб, ці хацелі захаваць у сям’і дабрабыт і згоду. Нават і мужчыны “мелі гонар” карыстацца абярэгам – лялькай. Жанчына давала мужчыне ляльку, калі той ішоў на вайну альбо ў дарогу. Лічылася, што такая лялька ахоўвае яго і напамінае пра родны дом. Яшчэ адна лялька, якая суправаджала дзіця з самага нараджэння і да таго часу, пакуль не “сыходзіла”, гэта значыць , не ірвалася – “вепская лялька”. На Беларусі яна была больш вядома як “закрутка” ( ад слоў “круціць”, “закручваць”). Гэта народная анучная лялька была не проста цацкай. Яна несла ў сабе пэўную функцыю: лічылася, што такая лялька ахоўвае дзіцячы сон і аберагае дзіця ад злых сіл. Ляльку рабілі безаблічнай. Па старадаўніх павер’ях у лялькі без твару (гэта значыць без душы) не можа сяліцца нячыстая сіла. Асноўнае патрабаванне пры вырабе такой лялькі: нельга праколваць яе іголкай і карыстацца нажніцамі, каб жыццё было не рэзаным і не колатым; усе павінна прамотвацца і прывязваццца. Таму такія анучныя лялькі называліся яшчэ мотанкамі. Цікавая гісторыя яшчэ лялькі – кувадкі. Роля і метад вырабу на Беларусі такіх ляляк быў падобны, але назвы адрозніваліся. Напрыклад у Заходняй Беларусі іх называлі лялькі – кармілкі ( куваткі), а на Палессі імя ім “спавівашкі”, альбо “куваткі”. Гэтыя лялькі цяпер выкарыстоўваюцца як цацкі над люлькай немаўляці, нагадваючы пра старажытны і ўжо забыты абрад “Кувады”. Калісці, як радзільных дамоў яшчэ не было, немаўляты з’яўляліся на свет дома. І калі пачыналіся роды, бацьку з рэшытам яек выпраўлялі ў лазню. Там ён павінен быў сядзець на гэтым рэшаце і што ёсць моцы крычаць. Рабілася гэта для падману злых духаў. Каб яны не лезлі ў хату, дзе нараджаецца новае жыццё, а памкнуліся ў лазню на крыкі. А там якраз і віселі такія яркія Кувадкі – лялечкі, у якія і павіны былі падманутыя злыдухі скочыць… Пасля, падчас абраду ачышчэння, тыя Кувадкі спальваліся, злыя духі – разам з імі. Адпаведна, ні дзіцяці, ні маці нічога не пагражала. Кувадкі былі яркімі, іх павінна быць няцотная колькасць на адной нізцы – тры, пяць… Пажадана, каб у Кувадках прысутнічаў чырвоны колер – ён, як верылі нашы продкі, дапамагае ад сурокаў. Лялькі суправаджалі будні і святы, сумныя моманты і шчаслівыя падзеі. Многія абрадавыя лялькі ў славянскіх народаў вельмі падобныя, яны састаўлялі сферу духоўнай культуры земляробчых народаў Заходняй Еўропы і ўсходніх славян. Абрады сялян былі звязаны з працоўным календаром і з зямлей. Напрыклад, жытняя баба ў славян была багіняй урадлівасці, жытнюю бабу рабілі з вялікага снапа, перавязвалі яе ручніком, палівалі грамнічнай вадою і ставілі пад абразы на покуцці. Жытняя баба дапамагала пры родах, лічылася, што той, хто шануе жытнюю бабу заўседы будзе мець добры ураджай. Абавязковым атрыбутам Масляніцы, Івана Купала і іншых народных свят ва ўсіх славянскіх народаў было саламянае чучала, лялька ў выглядзе чалавека. Гэтыя саламяныя выявы гарэлі ў вогнішчы, альбо танулі ў вадзе, разрываліся і разкідваліся па палях. Іх “Смерць” сімвалізавала будучае адраджэнне і аднаўленне ў зерне новага ўраджаю. Асабліва шанаваліся вясельныя лялькі – неразлучніцы (неразлучнікі). Дзве сімвалічные фігуркі ў некаторых мясцовасцях рабіліся з аднаго кавалка тканіны, а ў іншых лялькі маглі быць саламянымі, травянымі ці ніцянымі. Дзве лялькі азначалі яднанне мужчынскага і жаночага пачатку, сімвал моцнага сямейнага саюза. Такімі лялькамі ўпрыгожвалі вясельны цягнік. Па адной руцэ ў маладога і маладой вольныя, адна ж – агульная. Гэта каб лягчэй жыццёвыя нягоды пераносіць, каб у радасці і бядзе быць сілай, бо разам. Пасля вяселля Неразручнікаў бераглі як сімвал любові і вернасці. З нараджэннем дзяцей лялькі дапаўняліся кутасамі, звязанымі з чырвоных і белых нітак. “Дзетак” садзілі на агульныя рукі – столькі, колькі іх нараджалася ў сям’і. Кожная пара Неразлучнікаў непаўторныя, яны як і людзі індывідуальныя, захоўвалі такую ляльку на працягу ўсяго жыцця. На вясселі маладой дарылі ляльку – дзесяціручку, яна спрыяла жанчыне ў працоўных клопатах, дапамагала па гаспадарцы. У яе вельмі доўгія ручкі, да якіх прывязваецца мноства стужак, таму што ў жанчыны шмат работы і ўсё трэба паспець. З такой шматрукай памочніцай маладая гаспадыня проста абавязана была ўпраўляцца з гаспадаркай на “выдатна”. А яшчэ ёсць лялькі Шасціручкі – іх прынята дарыць дзяўчатам і жанчынам, якія захапляюцца рукадзеллем, для жаночага рукадзелля і рамяства была і лялька “Рукамесленік”. Лялька з цікавай назвай “Першая каша” вучыла дзяўчат гаспадарлівасці, беражлівасці. Для яе выбару палатняны мяшэчак з зернем перавязвалі так, каб паказаць неабходныя прапорцыі вады і крупаў. Ляльку – суцяшальніцу, скручаную з прыполу мацярынскага фартуха – сваеасаблівы абярэг, які ахоўваў жанчыну ў доме мужа, дзяўчаты заўседы клалі ў куфар з пасагам (каб шлюб быў шчаслівым). Вяснянка ( вяснушка) – каляндарна – абрадавая лялька з валасамі самага нечаканага, незвычайнага колеру – прыспешвалі, віталі прыход вясны. Усцінню – мажную анучную “кабету “- падкідвалі хлопцам, што настойліва заляцаліся да дзяўчат, ды не думалі пра жаніцьбу. На Івана Купалу маталі ляльку – аднадзёнку, загадвалі жаданне і пускалі разам з вянком па вадзе. Простыя, звычайныя лялькі для гульні дзіцяці былі даволі распаўсюджаны ў славян. Самая вядомая з іх – стрыгушка. Рабілася яна са стрыжанай травы. Калі жанчына ішла на працу ў поле. Яна брала з сабой і дзіця, і каб дзіцяці было чым забаўляцца, рабіла яму ляльку з травы. Такую ляльку выкарыстоўвалі і ў лекавымі мэтамі. У ляльку прымацоўвалі лекавыя расліны і пах расліны дапамагаў хвораму. Рабіліся і лекавыя лялькі “Скарбонкі – траўніцы”, напоўненыя духмянай лекавай травой. Ляльку мялі ў руках дзеці, гулялі з ей, а па пакоі распаўсюджваўся травяны дух, які адганяў хваробу. Падрастаючы, дзяўчынка рабіла для сябе ляльку – жаданніцу. Усякае жаданне вызначалася на ляльцы пацеркай, прыгожым гузікам, ці каляровымі стужкамі. Лялька ведала пра самыя запаведныя мары гаспадынкі. Калі рабілі ляльку з ей размаўлялі, давяралі ей свой сакрэт і лялька рабілася для дзяўчынкі сяброўкай. Лепшым часам для Жаданніцы лічыўся жнівень, пачыналі яе рабіць на луне, якая расце з тым, каб дарабіць бліжэй да поўні. Лялька Выхвалка з’яўлялася для дзяўчынкі першай, якую яна шыла сама да 12 гадовага ўзросту. Лялька была іспытам па рукадзеллю. Кожная дзяўчынка марыла хутчэй папасці на пасядзелкі, дзе старэйшыя сёстры і сяброўкі шылі сабе пасаг. Шылі ляльку падчас Каляднага і Вялікага пастоў, прыгожа іх прыбіралі, а пасля Пасхі хадзілі з лялькай па весцы адна да адной, на гулянні і выхваляліся сваімі прыгажунямі. Выхвалка была “прыманкай” для жаніхоў. У руках у лялькі быў мяшочак з прываротным зеллем (сухой лавандай, мятай…) Сэнс мяшэчка – прываражыць жаніха. Лялькі для хаты У хаце без ляляк таксама не было як. Над уваходам вешалі ляльку “Вязунчык” , якая прыцягвала дабрабыт і не выпускала яго за вароты. Свой куток займаў Дамавік і Хут. Берагіня, фігурыстая тоўстая лялька з прымацаванымі да яе малымі – ахоўвала багацце, добрабыт сям’і (дарэчы яе нікому не паказвалі, баючыся вачэй нядобразычліўцаў). Гаспадыні лічылі неабходным мець ляльку Божая ласка з паднятымі да неба рукамі. Ляльку рабілі на святкі і рабілі падарунак са словамі: “Не сумуй і рук не апускай!” Лялька звон у трох спадніцах – звонах была ўвасабленнем адзінства духа, душы і цела і несла радасць і добрыя весткі. Вось такія цікавыя лялькі бытавалі ў народзе, лялькі ў якіх заключаліся магічны сэнс і сілы. З такіх лялечак пачыналася навучанне і рукадзеллю, і этыкету, бо існавала правіла: калі дзіцяці нешта дарылі, трэба было аддзячыць дарыцелю такой вось самаробленай лялечкай. Не проста падарунку парадавацца, а і ўмець самому парадаваць чалавека. А трэба сказаць, гэтыя знешне простыя Лялечкі насамрэч надзелены нейкай прыцягальнай магічнай сілай – відаць таму, што сагрэтыя цеплыней рук, думкамі пра таго, для каго робяцца. Даўней усё выраблялася сваімі рукамі, умельства гэтае перадавалася дзецям з маленства. Наогул, дзяўчыну, асабліва нявесту цанілі не толькі за прыгажосць, але і за ўмелыя рукі. Не ўважай, Ясеньку, каб была росла, Сам глядзі, у людзей пытай, чы ўмее ткаць кросы. Не глядзі, Ясеньку, чы ў пацерках шыя, Сам глядзі, пытай, чы кашулю ўшые. Сёння, можа, камусці гэта здасца дзіўным і непраўдападобным, таму што многае з народнага мінулага безваротна страчана, мы павінны разумець, што страціўшы народную культуру, мы страцім культуру наогул. Такім чынам зварот да гістарычных традыцый у наш час жыццёва неабходны. Ён з’яўляецца не апошнім сродкам барацьбы за зберажэнне нацыянальнай свядомасці. Той, хто захоча паверыць і адчуць сілу просценькай лялькі, можа паспрабаваць сам зрабіць ляльку, удыхнуць у яе сваю душу, любоў, веру, цяпло свайго сэрца, і яна стане магічным абярэгам. І самае галоўнае, што трэба запомніць: калі ў вас дрэнны настрой, то лепш работу па стварэнні лялькі не пачынаць, бо можна наклікаць на сябе бяду. А вернем славу, вернем і дзяржаву, Бо з парастка пачатак дрэва волі. А. Міцкевіч У няхітрых вырабах лялек векавая жыццёвая мудрасць, вопыт продкаў. А ў іх ёсць чаму павучыцца. Як берагчы здароўе, выхаваць дзяцей, патрымлівасць у сям’і парадак і згоду – адказы на гэтыя і іншыя пытанні знойдзены даўным – даўно. Знайсці ці ізноў звярнуцца да нашае багацейшае народнае культуры і паспрабаваць на ляльках дакрануцца да вытокаў майстэрства Спіс літаратуры 1. Грин М. Э. Лоскутная кукла/М. Э. Грин Шитьё из лоскутов: Кн. для уч-ся.- М.: Просвещение, 1981. – 103 с. 2. Лобачевская О. А., Кузнецова Н. М. Возьми простую соломку/ О. А. Лобачевская, Н. М. Кузнецова. – Мн.; Полымя, 1988. – 142 с. 3. Масла А. Падарожжа ў краіну лялек/ А. Масла// Бярозка. – 2010. – май-чэрвень. – С. 62-63. 4. Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі/ Я. М. Сахута. - Мн., Народная асвета, 1985. – 190 с. 5. Соколова В. Н. Весенне - летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов (19-нач. 20 вв.)/ Н. В. Соколова. – Мн.: Наука, 1979. – 287 с. 6. Сцяпанава А. Падарожжа ў краіну лялек/ А. Сцяпанава// Бярозка. – 2010. – сакавік – красавік. С. 62-63. 7. Церашковіч Т. А. Лялька беларуская/ Т. А. Церашковіч. – Мінск: Полымя, 1992. – 126 с. 8. Хомёнко В., Никитюк Г. Обереги своими руками: украшение и защита вашего дома. Денежные мешочки, домовые, венички, картины/ В. Хоменко, Г. Никитюк. – Харьков: Книжный клуб «Семейного досуга», 2010. – 96 с.: ил.

ЛЕС- НАШЕ БОГАТСТВО

Помним всегда