Задачи и функции

Асноўныя задачы ўстановы на 2023/2024 навучальны год

01.09.2023
Задачы на 2023/2024 навучальны год 1. Забяспечыць даступнасць і рэалізацыю роўных магчымасцяў атрымання навучэнцамі якаснай адукацыі праз: стварэнне неабходных умоў для бяспечнага знаходжання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, якаснае функцыянаванне здароўезберагальнай сістэмы; працяг работы па стварэнні ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў адораных дзяцей у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці за кошт стымулявання творчай інавацыйнай дзейнасці ўстановы, прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў; працяг работы па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх падрыхтоўкі да работы ў сучасным інфармацыйным асяроддзі і авалоданні сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі; умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. 2. Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць вучняў і выхаванцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, раёна, вёскі; удасканальваць прафарыентацыйную работу па павышэнні прэстыжу рабочых прафесій: актыўнае прыцягненне бацькоўскай грамадскасцi да сумеснай распрацоўкі і рэалізацыі выхаваўчых праграм і праектаў, арганізацыі вольнага часу, занятасці і прафесійнага самавызначэння падлеткаў, прыцягненне падлеткаў у сацыяльна карысную дзейнасць; стварэнне ўмоў для самавызначэння навучэнцаў у выбары мэтаў і зместу сваёй дзейнасці, развіццё дзіцяча-юнацкіх ініцыятыў, лідарскіх якасцяў навучэнцаў праз арганізацыйна-метадычную падтрымку дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, грамадска значымых ініцыятыў, актыўны ўдзел у вучнёўскім самакіраванні; павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх праз удасканаленне сістэмы аказання сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам і іх бацькам, ранняе выяўленне сямейнай непаспяховасці; стварэнне даступных умоў для развіцця здольнасцяў навучэнцаў i iх бацькоў праз узмацненне ролі дадатковай адукацыі, павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі.