Визитка учреждения

"У нашай школе не павінна быць дзяцей , душу якіх раз'ядае думка, што яны ні на што не здольны"

Дырэктар установы: Яшчук Валерый Васільевіч

Упраўленне па адукацыі, спорце і

турызме Дзяржынскага райвыканкама                

Дзяржаўная ўстанова адукацыі                 

“Дзямідавіцкая базавая               

 школа”                     

222744  Мінская вобласць,            

Дзяржынскі раён , в.Юцкі 

вул.Цэнтральная 7           

тэл.факс (01716) 9-39-74         

Телефоны: Факс: 8017 16 93974
Электронная почта: demidovichi@schoolnet.by 


Мікрараён установы (для ажыццяўлення ўліку дзяцей).

ГІМН установы

01.09.2021
Гімн школы Ідзём заўсёды ў школу нашу Мы вясёлаю гурбой. Тут мы вучымся і марым У жыццё адсюль ідзем. На парозе сустракаем Мы настаўнікаў сваіх Бачым іх заўжды вясёлых, Энергтчных, маладых. ПРЫПЕЎ: Любімая, прасторная Ты слаўся, школа родная, Квітней заўжды будзь вольнае Жыццё ты наша школьнае. Наша школа – гэта братства Прэзідэнт у братстве свой. Справамі кіруе ўсімі Усёю школьнаю сям’ёй. Звод законаў зацвярджаем На Савеце разам з ім Кіраваць краінай марым І пяём аб гэтым Гімн. ПРЫПЕЎ.
развернуть

Гістарычная даведка

01.09.2022
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзямідавіцкая базавая школа" Мне прыемна вітаць вас ва ўстанове адукацыі, якая ў 2009 годзе адзначае свой 85-гадовы юбілей. У кожнай школы свая гісторыя. Ёсць свая гісторыя і ў нас. А бярэ яна пачатак у далёкім 1924 годзе, калі ў вёсцы Дзямідавічы ў наёмным памяшканні Майсейчыка Сцяпана была адкрыта дзяржаўная бясплатная аднакамплектная пачатковая школа, навучанне ў якой вялося на польскай мове. Ад назвы вёскі, у якой размясцілася навучальная ўстанова, і пайшла назва школы. На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання школа шмат разоў рэарганізоўвалася: у 1926 годзе яна стала двухкамплектнай, а ў 1933 – няпоўнай сярэдняй з беларускай мовай навучання. І толькі ў 1953 годзе, дзякуючы агульным намаганням калектыву настаўнікаў і бацькоў, пачала сваё існаванне Дзямідавіцкая сярэдняя школа. У 2007 годзе яна была рэарганізавана ва ўстанову адукацыі “Дзямідавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”. На працягу шмат гадоў школа размяшчалася ў драўляных будынках. Знамянальным для ўсіх стаў дзень 1 верасня 1966 года, калі гасцінна расчыніў дзверы новы двухпавярховы школьны будынак у вёсцы Юцкі і запрасіў у Краіну ведаў сваіх гаспадароў. Сёння Дзямідавіцкая школа – гэта 13 ўтульных класаў-кабінетаў, этнаграфічны музей, майстэрні тэхнічных і абслугоўваючых відаў працы, кабінет камп’ютарнай тэхнікі, дзіцячы сад, актавая зала, спартыўная зала, стадыён, сталовая, кацельная, прышкольны участак. Педагагічны калектыў установы – гэта 20 настаўнікаў, сярод якіх 2 маюць вышэйшую катэгорыю, 11- першую, 5 – другую. Радасна, што поплеч з дасведчанымі педагогамі Калечыцам Анатолем Антонавічам і Данілінай Регінай Іосіфаўнай, якія маюць багаты практычны вопыт, працуюць і маладыя, поўныя энтузіязму, жадання выхоўваць сапраўдных людзей, здольных аддаць сябе на карысць Радзіме. Гэта Хацько Галіна Аляксандраўна, выпускніца нашай школы Крук Алена Сцяпанаўна, Чарнель Святлана Віктараўна, Трасцына Ірына Валянцінаўна Ва ўстанове адкрыта 10 класа-камплектаў і адна рознаўзроставая група дзіцячага сада, у якіх навучаецца і выхоўваецца 57 дзяцей. На базе школы працуе 6 гурткоў РЦДТ: 3 гурткі дэкаратыўна-ўжытковага накірунку – “Пацерка”, “Зрабі сам”, “Канструяванне з дрэва”, 1 гурток краязнаўчага накірунку – “Спадчына” і 2 гурткі спартыўнага накірунку – “Настольны тэніс”, “Турызм”. Арганізавана і працуе сетка факультатыўных заняткаў. Ва ўстанове дзейнічае піянерская дружына “Незабудкі”, якая па выніках …, БРСМ, савет школьнага вучнёўскага самакіравання “Сем Я”. Жыццё,дадзенае школе. Да 1924 года дзеці з в. Дзямідавічы, в. Батурова і навакольных хутароў па жаданню бацькоў маглі вучыцца ў Падгор’і ў прыватнай школе Ганны Паўлаўны Меляшкевіч. Бацькі плацілі за вучобу дзяцей або адпрацоўвалі на полі. Для шматдзетных сем’яў у аплаце за вучобу была скідка. Бацькі бачылі ў сваіх дзяцей будучых хлебаробаў, таму вучылі адну-дзве зімы, каб дзеці ўмелі чытаць, пісаць, лічыць. У 1924 годзе ў наёмным памяшканні Масейчыка Сцяпана была адкрыта дзяржаўная бясплатная аднакамплектная пачатковая школа. Загадчык ён жа і настаўнік – Печкуроў Павел Іванавіч. Школа працавала на польскай мове. 1925г. - на бацькоўскім сходзе вырашылі пабудаваць дзецям школу і вызначылі месца ў міжрэччы в. Дзямідавічы і в. Батурова. 1926г. - дзеці атрымалі навагодні падарунак - школу. Паколькі дзяцей было многа, то школа была пераўтворана ў двухкамплектную, дзяцей падзялілі на дзве групы: 1 і 3 класы і 2 і 4 класы. 1933г. – навучанне ў школе пераведзена з польскай мовы на беларускую. На базе пачатковай школы пачала расці няпоўная сярэдняя школа. Цяпер яна называлася Дзямідавіцкая няпоўная сярэдняя школа. Дырэктар школы – Крэміс Уладзімір Міхайлавіч. Школа працавала ў дзве смены (за карасінавымі лямпамі). Узнікла неабходнасць у новым будынку школы. Цяпер для школы мясцовыя ўлады выдзелілі дзве кулацкія хаты, з іх пабудавалі другі будынак школы. У вячэрні час працаваў лікбез (ліквідацыя бязграматнасці) для дарослых. 1936г. – закончана будаўніцтва другога будынку школы. Дзеці наводзяць парадак на школьным двары, працуюць на прышкольным участку. На грамадскіх пачатках у школе працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці, спартыўныя. 1940г. – дырэктар школы Чэрнік Іван Лявонцевіч. Школа працуе ў зададзеным рытме. 1941 – 1944гг. – у гады вайны школа не працавала. 1944г. – у верасні школа аднавіла работу. Умовы працы цяжкія. Пісалі на абрыўках шпалераў, на газетах паміж радкоў. За партай сядзелі па 3-4 вучні, бо вучыцца прыйшлі дзеці-пераросткі трох гадоў ваеннага часу. На працу настаўнікаў запрашалі вучняў, закончыўшых 7 клас, якія праходзілі двухмесячныя курсы. 1951г. – дырэктар школы Юран Леакардзія Рыгораўна. Пераросткі закончылі вучобу. У школе працуюць гурткі. Па вёсках працуюць цімураўскія каманды. Яны дапамагаюць інвалідам і ўдзельнікам вайны. Бацькі стараюцца перад уладамі, каб адкрылі сярэднюю школу ў вёсцы. 1953г. – на базе Дзямідавіцкай НСШ пачала расці сярэдняя школа, якая атрымала назву Дзямідавіцкая працоўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа. Школу папоўнілі вучні Чэрнікаўскай НСШ і другіх школ. Навучанне ў 8-10 класах было платнае. Класы перапоўнены. Часам у класе было па 42-44 вучні. 1961г. – дырэктар школы Гарошка Іван Якаўлевіч. Школа з 10-годкі пераведзена на 11-годку. З увядзенем у школьную праграму абслугоўваючай працы ўзнікла неабходнасць пабудаваць памяшканне для майстэрні і школьнага буфета, каб дзеці маглі падсілкавацца гарачым чаем. Пачалі будаваць трэці школьны будынак. 1962г. – дырэктар школы Завясніцкі Веніямін Аляксандравіч. Закончана будаўніцтва і абсталяванне майстэрні і памяшкання для буфета. З прыхода у школу настаўніка фізкультуры вучні захварэлі на спорт. Што ні спаборніцтва, то кубак або грамата. Час працы Дзянскевіча Валерыя Карлавіча быў перыядам росквіту фізічнага выхавання ў школе. 1963г. – нягледзячы на тое, што пабудаваны трэці будынак, цесната не пакідала. Заняткі ідуць у дзве змены. Узнікла пытанне аб будаўніцтве тыповага будынка школы. Была аформлена неабходная дакументацыя і паслана ў вобласць для зацвярджэння. 1964г. – школа з 11-годкі пераведзена ў 10-годку. У пасёлку Юцкі адведзены ўчастак для ўзвядзення тыповага будынка школы. Праз нейкі час пачаліс земляныя работы. Школа прадаўжае працаваць у зададзеным рытме. 1965г. – дырэктар школы Крук Мікалай Аляксандравіч. Школа ў Юцках будуецца, а ў Дзямідавічах жыве сваім жыццём. Настаўнікі і вучні з вялікай цікавасцю назіраюць за будаўніцтвам школы і з нецярпеннем чакаюць, калі яно будзе закончана і школа будзе ўведзена ў эксплуатацыю. 1966г. – вядзецца работа па заканчэнню будаўніцтва школы да 1 верасня. Настаўнікі і вучні дапамагаюць рабочым. Дзень заканчэння пабудовы школы ўсе набліжалі, як маглі. 1968г. – дырэктар школы Антонаў Пётр Захаравіч. У школе – кабінетная сістэма. Вядзецца работа па афармленню кабінетаў. Добраўпарадкуецца школьная тэрыторыя. 1972г. – дырэктар школы Кісялеў Павел Кірылавіч. Працягваецца работа па папаўненню кабінетаў нагляднымі дапаможнікамі. 1984г. – дырэктар школы Шумскі Валянцін Юльянавіч. Праведзены капітальны рамонт школы. Дзеці вучацца працаваць на камп’ютарах. Збіраецца матэрыял для музея. Пазней матэрыялы музея былі перададзены ў ДК саўгаса “Дзямідавічы”. 1998г. – дырэктар школы Яшчук валерый Васільевіч. Пабудавана і працуе свая школьная кацельня. Праведзена добраўпарадкаваннк школьнага двара. Нанова сабраны матэрыялы для музея “Рамёствы Беларусі”. Музей працягвае працаваць і папаўняецца экспанатамі. На базе школы створана абласная эксперыментальная пляцоўка “Этнашкола”. 2004г. – школа адзначыла сваё 80-годдзе. 2008г. – на базе школы была аткрыта дашкольная група “Вясёлка” і установа адукацыі атрымала статус вучэбна-педагагічнага комплекса.
развернуть

ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ “РАМЁСТВЫ БЕЛАРУСІ”

01.09.2022
ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ “РАМЁСТВЫ БЕЛАРУСІ” МІНУЛАЕ ВУЧЫЦЬ НАС, ЯК ЖЫЦЬ СЁННЯ Дата засваення музея – 2003 год Агульная плошча музейнага памяшкання – 65 м.кв. Колькасць экспанатаў – 469 Асабліваць музея – адкрытая прастора, дзе кожны наведвальнік можа не толькі адтрымаць гістарычную інфармацыю аб экспанатах, але і дакрануцца да іх і, нават, выкарыстаць іх у працы. Наша дзейнасць накіравана на развіццё эмацыянальна-пазнавальнай сферы наведвальнікаў і далучэння да нацыянальнай культуры праз музейныя экспазіцыі і фондавыя матэрыялы. Найбольш каштоўныя экспанаты: ікона Святых Уладзіміра і Вольгі; ручнікі пачатку ХХ ст. з розных рэгіёнаў Беларусі; вышываныя рэчы – сурвэткі, накрыўкі; ганчарныя вырабы – 1 спарыш, глякі, збаны; драўляныя рэчы і прылады працы – малая ступа; вялікая ступа (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя); шыфанер, куфар, кросны, жорны драўляныя (пачатак ХХ стагоддзя); самавар г. Тула – 1907 год ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ ЭКСПАЗІЦЫІ НАШАГА МУЗЕЯ РУЧНІК – ДАРОГА ЧЫСЦІНІ Ручнік адыгрываў значную ролю ў духоўным жыцці народа, быў неабходным атрыбутам абраднасці… СЯЛЯНСКАЯ ХАТА Чатыры нагі маю, але не звер, пух і пер’е маю, але не птах, душу і цела маю, ды не чалавек (ложак) ТКАЦТВА І ВЫШЫЎКА Есць сурвэткі вышываныя, Нам бабулямі ў спадчыну дараваныя! ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ А вось ступы – таўчы крупы, Пра дзяжу так скажу: Яна ў нас як нявеста Нагатавала цеста… ГАНЧАРСТВА Не адно стагоддзе круціцца ганчарны круг – і творыць цуд: з бясформеннага камяка гліны, нараджаюцца гаршкі, міскі, збаны, глякі, сподачкі… ЛЁН – НАША БАГАЦЦЕ Не шмат раслін заслужылі такую пашану – упрыгожваць афіцыйную эмблему дзяржавы. Кветкі льну сімвалізуюць дабрабыт і мірную працу, лён – наша беларускае золата ЧАРОЎНЫ СВЕТ СЛАВЯНСКАЙ ЛЯЛЬКІ Крупянічка, Вяснянка, Дзесяціручка, Першая каша, Хатнік і яшчэ болей чым 50 лялек сустракаюць вас у музеі. Лялькі – абярэгі, абрадавыя і лялькі для гульні. Існуюць пэўныя правілы стварэння, час і матэрыял з якіх узнікае лялька. Жадаеце даведацца? Калі ласка да нас, майстар – клас для кожнага з вас і вы створыце цуд сваімі рукамі і гэта прынясе ў вашы сэрцы супакой і любоў, веру і цеплыню, надзею. Наш музей запрашае: наведванне музея – гэта маленькае падарожжа. Яго маршрут – з дня сённяшняга у дні мінулыя. Музей – гэта яшчэ і кніга, на кожнай старонцы якой можна адкрыць нешта новае. “ЖЫВІ, ШУКАЙ, УСЁ РАБІ, ЯК СЛЕД, КАБ НА РАДЗІМЕ ТВОЙ СВЯЦІЎСЯ СЛЕД” Па пытаннях арганізацыі экскурсій звяртайцеся: Дырэктар: Яшчук Валерый Васільевіч тэл. (8-01716) 3-51-74 Загадчык музея: Чарнель Святлана Віктараўна тэл. (8-01716) 9-39-75 САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !
развернуть

ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ “РАМЁСТВЫ БЕЛАРУСІ”

МІНУЛАЕ ВУЧЫЦЬ НАС, ЯК ЖЫЦЬ СЁННЯ

Дата засваення музея – 2003 год

Агульная плошча музейнага памяшкання – 65 м.кв.

Колькасць экспанатаў – 469

Асабліваць музея – адкрытая прастора, дзе кожны наведвальнік можа не толькі адтрымаць гістарычную інфармацыю аб экспанатах, але і дакрануцца да іх і, нават, выкарыстаць іх у працы.

Наша дзейнасць накіравана на развіццё эмацыянальна-пазнавальнай сферы наведвальнікаў і далучэння да нацыянальнай культуры праз музейныя экспазіцыі і фондавыя матэрыялы.

Найбольш каштоўныя экспанаты:

ікона Святых Уладзіміра і Вольгі;
ручнікі пачатку ХХ ст. з розных рэгіёнаў Беларусі;
вышываныя рэчы – сурвэткі, накрыўкі;
ганчарныя вырабы – 1 спарыш, глякі, збаны;
драўляныя рэчы і прылады працы – малая ступа; вялікая ступа (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя); шыфанер, куфар, кросны, жорны драўляныя (пачатак ХХ стагоддзя); самавар г. Тула – 1907 год

ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ ЭКСПАЗІЦЫІ НАШАГА МУЗЕЯ

РУЧНІК – ДАРОГА ЧЫСЦІНІ

Ручнік адыгрываў значную ролю ў духоўным жыцці народа, быў неабходным атрыбутам абраднасці…

СЯЛЯНСКАЯ ХАТА

Чатыры нагі маю, але не звер,

пух і пер’е маю, але не птах,

душу і цела маю, ды не чалавек (ложак)

ТКАЦТВА І ВЫШЫЎКА

Есць сурвэткі вышываныя,

Нам бабулямі ў спадчыну дараваныя!

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ

А вось ступы – таўчы крупы,

Пра дзяжу так скажу:

Яна ў нас як нявеста

Нагатавала цеста…

ГАНЧАРСТВА

Не адно стагоддзе круціцца ганчарны круг – і творыць цуд: з бясформеннага камяка гліны, нараджаюцца гаршкі, міскі, збаны, глякі, сподачкі…

ЛЁН – НАША БАГАЦЦЕ

Не шмат раслін заслужылі такую пашану – упрыгожваць афіцыйную эмблему дзяржавы. Кветкі льну сімвалізуюць дабрабыт і мірную працу, лён – наша беларускае золата

ЧАРОЎНЫ СВЕТ СЛАВЯНСКАЙ ЛЯЛЬКІ

Крупянічка, Вяснянка, Дзесяціручка, Першая каша, Хатнік і яшчэ болей чым 50 лялек сустракаюць вас у музеі.

Лялькі – абярэгі, абрадавыя і лялькі для гульні. Існуюць пэўныя правілы стварэння, час і матэрыял з якіх узнікае лялька.

Жадаеце даведацца? Калі ласка да нас, майстар – клас для кожнага з вас і вы створыце цуд сваімі рукамі і гэта прынясе ў вашы сэрцы супакой і любоў, веру і цеплыню, надзею.

Наш музей запрашае: наведванне музея – гэта маленькае падарожжа. Яго маршрут – з дня сённяшняга у дні мінулыя. Музей – гэта яшчэ і кніга, на кожнай старонцы якой можна адкрыць нешта новае.

“ЖЫВІ, ШУКАЙ, УСЁ РАБІ, ЯК СЛЕД, КАБ НА РАДЗІМЕ ТВОЙ СВЯЦІЎСЯ СЛЕД”

Па пытаннях арганізацыі экскурсій звяртайцеся:

Дырэктар:

Яшчук Валерый Васільевіч

тэл. (8-01716) 3-51-74

Загадчык музея:

Чарнель Святлана Віктараўна

тэл. (8-01716) 9-39-75

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !

свернуть