Условия приема в УО

Патрабаванні да прыёма ва Установу

01.09.2023
Патрабаванні да прыёму асоб ва Установу 3.1. Камплектаванне групы дашкольнага навучання ажыццяўляецца з улікам асноўных паказчыкаў, агульных і асобных супрацьпаказанняў да прыёму асоб ў дашкольную ўстанову. Ва Установе можа быць створана рознаўзроставая група сямейнага тыпу пры наяўнасці двух і больш выхаванцаў з адной сям’і. Прыём выхаванцаў у групу дашкольнага навучання ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў групе свабоднага месца. 3.2. У групу дашкольнага навучання прымаюцца выхаванцы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца жыхарства і грамадзянства. Залічэнне выхаванцаў у дашкольную групу ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў: заявы бацькоў або іх законных прадстаўнікоў; накіравання, выдадзенага Заснавальнікам Установы; пасведчання аб нараджэнні выхаванца; выпіскі з гісторыі развіцця выхаванца з заключэннем аб стане яго здароўя; даведкі аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі; заключэння цэнтра карэкцыйна - развіваючага навучання для выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 3.3. Прыём асоб ва Установу для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе іх заявы пры прад’яўленні імі пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які засведчвае яго асобу, медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком. 3.4. У І клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём ў І клас асобы, якой шэсць год спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. 3.5. Прыём у парадку пераводу навучэнца з адной установы адукацыі ў іншую для навучання ў адпаведным класе на І і ІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў. Рашэнне аб залічэнні навучэнца ва Установу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў навучэнца.